Tasuta

Сон Габруся

Tekst
iOSAndroidWindows Phone
Kuhu peaksime rakenduse lingi saatma?
Ärge sulgege akent, kuni olete sisestanud mobiilseadmesse saadetud koodi
Proovi uuestiLink saadetud

Autoriõiguse omaniku taotlusel ei saa seda raamatut failina alla laadida.

Sellegipoolest saate seda raamatut lugeda meie mobiilirakendusest (isegi ilma internetiühenduseta) ja LitResi veebielehel.

Märgi loetuks
Šrift:Väiksem АаSuurem Aa

– Згодны! – закрычалі ўсе ў адзін голас.

– Мы апошняе пашлём тым гаротнікам, каб выратаваць ад бяды, – казаў барадаты Ахрэм, – бо ўсе жывём пад богам і не ведаем, што нас чакае, – мо на другое лета самі апынімся ў гэткім становішчы?..

– А хто не згаджаецца з гэткаю пастановаю? – запытаў старшыня.

– Я!.. – адгукнуўся адзін толькі Габрусь.

– Ну і бог табе суддзя… Ты зусім не нашай вёскі селянін, ты нейкі вырадак нашай прыгожай працоўнай сям'і…

Пачалі гаварыць мужчыны і, закурыўшы люлькі і папяросы, разышліся па хатах…

Габрусь таксама, нібы той воўк, моўчкі пасунуўся дамоў. Яму нават зрабілася і сорамна, што ён адзін не згадзіўся даць сваёй долі на дапамогу галадаючым людзям…

Ноч зусім ужо ахінула сваімі чорнымі крыллямі вёску, і Габрусь быў вельмі рад, што яго ніхто не прымячае…

Гэтак, з нейкаю пакутаю ў сэрцы, ён дацягнуўся дахаты і сеў за вячэру…

– Ну, што? На чым жа скончылася? – запытала яго жонка Адэля.

– На тым скончылася, – адказаў Габрусь, – што ўсе згадзіліся даць сваю частку дабра, каб паслаць туды, у галодны край, а я не згадзіўся…

– І добра зрабіў! – залепятала яна. – Яшчэ што? Харчовы падатак бяруць, усё трэба купіць за збажынку і яшчэ ахвяру нейкую рабі… Разумна зрабіў, што адмовіўся. Еш, Габруська, зацірачку, – сказала яна да мужа і лепятала далей: – Гэта ж сорам і так, што мы да гэтага дажылі, каб ты, Габрусь, што быў самым багатым шляхціцам на ўсю аколіцу, і сёлета чуць-чуць сваім старым хлебам пракідаўся да новага ўраджаю… А памятаеш, як даўней у нас было, як яшчэ хлопцаў ды дзяўчат наймалі? Заўсёды паўзасека жыта заставалася на другі год… А колькі мы прадавалі?.. Эх! Эх! – І, цяжка ўздыхнуўшы, яна пачала ўкладвацца спаць.

Габрусь таксама, выментаўшы дзве місы заціркі, улёгся спаць, але думка аб тым, ці добра ён зрабіў, што адмовіўся даць хлеба галодным, не пакідала яго, і ён доўгі час не мог заснуць…