Tasuta

Сон Габруся

Tekst
iOSAndroidWindows Phone
Kuhu peaksime rakenduse lingi saatma?
Ärge sulgege akent, kuni olete sisestanud mobiilseadmesse saadetud koodi
Proovi uuestiLink saadetud

Autoriõiguse omaniku taotlusel ei saa seda raamatut failina alla laadida.

Sellegipoolest saate seda raamatut lugeda meie mobiilirakendusest (isegi ilma internetiühenduseta) ja LitResi veebielehel.

Märgi loetuks
Šrift:Väiksem АаSuurem Aa

Габруся пачынае разбіраць нейкі страх… Ён не можа знайсці сабе месца… Але раптам якаясь невядомая сіла пераносіць яго ў сваю хату… Ён пераступіў парог і зжахнуўся…

Бачыць на ложку хворую і высахшую, белую як палатно жонку… Яна працягвае да яго свае худыя кастлявыя рукі і канаючым голасам шэпча: «Ратуй, Габруська!.. Расінка праз два тыдні не было ў роце… хлеба кавалачка два тыдні не бачыла… з голаду і смагі паміраю… Ратуй мяне… Ратуй сваіх дарагіх маленькіх дзетак…»

Габрусь ад перапалоху адхіляе сваю галаву на кут… І вось… бачыць, у куточку сядзяць яго трое маленькіх дзетак… Яны апухлі і азызлі з голаду, зусім не падобны да тых вяртлявых скакуноў, якімі ён бачыў іх раней…

Усе трое, прытуліўшыся адно да другога, яны ціхенька плачуць. Яны грызуць нейкі гнілы кавалачак дрэва… і слязьмі праганяюць яго, каб не засядала ў горле… Убачыўшы свайго татку, яны, як маладыя ластавачкі, разявілі свае роцікі, працягнулі ўсе да яго ручкі, худыя і пасохшыя, як каласкі ў полі, і пачалі плакаць і прасіць:

«Татачка дарагі… есці… есці хочам… дай кавалачак хлеба… ратуй нас… ратуй маму… яна таксама памірае… ідзі папрасі ў людзей хоць крошачку хлеба, а як у нас будзе – мы больш ім дадзім. Татачка, хочацца есці… ратуй нас… ратуй…»

І шэсць худых ручак працягвалася да Габруся, а ён упаў на стол, закрыўся рукамі і пачаў сам плакаць, не ведаючы сам, што рабіць, куды ісці, хто паможа яму ратаваць жонку, дзетак і жывёлу…

Вось раптам на печы замяўкаў сумную песню галодны кот, а ў сенцах, нібы перад вялікім няшчасцем, завыў сабака. У Габруся сэрца пачало разрывацца ад жалю… Ён хацеў накласці на сябе рукі, але шкадаваў кідаць жонку і дзетак, хацеў бегчы, але не ведаў, куды і чаго?..

У хаце не было ні пылінкі, ні крупінкі.