Пра Іню і Яня

Tekst
Loe katkendit
Märgi loetuks
Kuidas lugeda raamatut pärast ostmist
Пра Іню і Яня
Šrift:Väiksem АаSuurem Aa

© Таццяна Тамілава, 2018

ISBN 978-5-4493-1922-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Пра Іню і Яня

Разам жывуць Іня і Яня.

Хто аб'яднае іх – гэта прызванне!

Так і шаруюць, так і скрыгочуць,

Іню і Яня з'яднаць не захочуць.

Жыў-быў сучасны такі чалавек,

Звалі дзівосным суседзі спрадвек.

Насіў капялюш і шыкоўныя боты,

Але не ахвочы ён быў да работы.

Справы па дому жонка вяла,

На працу хадзіла, карміла вала,

Клопаты мела пра ўсю гаспадарку,

Часам зрывалася з мужам на сварку.

Ён жа любіў падарожжы ў свеце:

Усюды палётаў на нашай планеце.

Машыны, футбол і рыбалка з суседам…

Яна завіхалася зноўку з абедам.

Толькі яна пачынае збірацца —

Муж пачынае ўвесь нервавацца.

Сукенка не тая, фрызура не так…

У шафе ствараецца зноў кавардак.

Дзе бранзалеты? Дзе ўпрыгожкі?

Дзе завушніцы ды абярожкі?

Дзе мае туфлі на стройныя ножкі?

Субота прыходзіць – Яня знікае:

Шрубы свае ў гаражы састаўляе,

Наводзіць парадак у розных цвіках —

Бляшанкі стаяць у шафных кутах.

Каб той парадак дадаць у шкарпэткі!

Ці памяняць іх у доме на кветкі.

Olete lõpetanud tasuta lõigu lugemise. Kas soovite edasi lugeda?