Tasuta

Як красназорцы зямлі сцураліся

Tekst
iOSAndroidWindows Phone
Kuhu peaksime rakenduse lingi saatma?
Ärge sulgege akent, kuni olete sisestanud mobiilseadmesse saadetud koodi
Proovi uuestiLink saadetud

Autoriõiguse omaniku taotlusel ei saa seda raamatut failina alla laadida.

Sellegipoolest saate seda raamatut lugeda meie mobiilirakendusest (isegi ilma internetiühenduseta) ja LitResi veebielehel.

Märgi loetuks
Як красназорцы зямлі сцураліся
Šrift:Väiksem АаSuurem Aa

Адам Бабарэка
ЯК КРАСНАЗОРЦЫ ЗЯМЛІ СЦУРАЛІСЯ

– Чакайце бо, вось мне набегла на памяць! Вы ўсё жаліцеся на долю: «Мусіць доля наша такая. І цяпер праўды няма. Казалі: зямлі будзе ўсім удосталь. Казалі: усе будуць роўнымі, а дзе ж яно ўсё гэта? Палёгкі ніякай няма. Ліхая наша доля…» А вы?.. Але, пэўна, вы не ведалі Міхаля Старога з Красназорак, што за балотам, за галамі. Памёр і не дачакаўся таго часу, пра які ён, бывала, любіў часта казаць: «Эх, прыйдзе час, – але я ўжо, мусіць, не прычакаю, – прыйдзе і ўсіх параўнае. Усе будуць роўна гараваць, будуць роўна і панаваць. І мужыкі самі сцураюцца сваёй зямлі, сваёй уласнасці. От успомніце некалі маё слова. Сабакам назавеце, калі будзе няпраўда». Дык але ж, на ліха яму, і праўда. Гэтак сталася ў тых жа Красназорках. Я сам на свае вочы бачыў, на свае вушы чуў. Каб хто казаў – не паверыў бы, а то сам. Дык ось слухайце, раскажу вам, як гэта сталася, дык мо і нам льга будзе што пераняць.

Неяк гэтым летам жонка прыстала: паедзь і паедзь у Прыдолле. «Аднак ухадзіліся з сенам, а там мо паможаш нашым, ды што і дастанеш». Падумаў я, падумаў – і хлеб выходзіць, а дзе яго так скора варвеш, і адзетку няма, – запрог каня і паехаў. А ехаць у Прыдолле трэба праз Красназоркі.

Даўно я ўжо праз іх не ехаў. А была гэта звычайная вёсачка, ну двароў мо з сорак.

Будынкі, быццам апенькі, каля пня-цэркаўкі паскучваліся-паскручваліся. Пасярэдзіне – вуліца. Сям-там, як тыя тычкі ці пужалы на агародах, тарчалі старэнькія бярэзіны ды кляны. Як буслы на адной назе, гуськом, пазіраючы ўніз вочапамі, папрытульваліся «бабы» з «жураўлямі» і нудна скрыгіталі, п'ючы раніцою ваду са студняў. Абгароджвалі вёску вузкія стужкі палеткаў і сенажацяў. З аднаго боку, ушчапіўшы на шыю пацеркі-праслы, пластом разлягаўся выган – міска з паўбіватаю, перамешанаю травою-кашкаю. Штодзень тут таўклося – збіралася – гаўяда. Дык я кажу, звычайныя былі Красназоркі, як і наша вёска.