Tasuta

Слоў моб

Tekst
Märgi loetuks
Šrift:Väiksem АаSuurem Aa

We listen, you look at me, fear in your eyes, tsssss, don't you move, it's up there, hush!…

– Mad dogs don’t bark!

But the Moon barks and your eyes bark and my thoughts bark and our love barks. Night inhabits Earth. I take your hand. We step silently. Without a whisper, without a sound, without a bark.

The voice up in the hills tries the young night with its nasty tentacle. We, two mad dogs, deep in love, glad of being, we don't sniff, we don't bite, we don't bark.

The voice dissolves in the woods. We won't hear it again… unless we bark.

The night is ours at least.

Пяць капеек

Яшчэ да нашай эры, да нашай з табой эры, калі я хадзіў сабе хмурны і з пустымі кішэнямі па непатрэбных вулках, а ты служыла боцманкай на нейкім парагвайскім судне, яшчэ да нашай з табой эры, яшчэ да таго дня, калі мы ўбачылі адно аднаго як адно аднаго, яшчэ тады я згубіў пяць капеек.

У нашую эру пяць капеек ляжалі сабе ў траве, па іх поўзалі багоўкі, на іх бясстрашны мураш дужаўся з зухаватай сараканожкай. І раслі травы, і травы касілі, а пяць капеек ляжалі. І праляталі стракозы, і падалі рассечаныя злоснымі ятаганамі волаты, праходзілі статкі і гады.

Пасля нашай эры я жыву далей. З адсотку за згубленыя пяць капеек.

cheese

чэрап мамы

і чэрап таты

і чарапы татавых мам

і чарапы маміных татаў

і чарніцы

па краі ўрочышча —

шызай цёмнай каронай

прымаў мяне акушэр Шызоеў

забіваў слесар другога разраду Букашаў

а зашываў санітар Гугуладзэ

а закопваў мяне дзед Закапалыч.

і апынулася

ля возера

у чырвонай

крывавай кароне

усміхнулася

ўпершыню

сапраўднай

усязубай

усмешкай

чэрапу мамы

і чэрапу таты

упершыню па-свойску

упершыню па-чарапейску

Яйкі

Хлебушка ўжо такога не купіш, а толькі паралонавы ўсё нейкі. Альбертаўну з восьмай кватэры сустрэла, у краму ішла, кажа, сардэчнае ў яе горш зноўку, стала таблеткі дарагія піць, сын прывёз, можа й дапаможа, а той лекар з чацвёртай паліклінікі, так ён выпісаў тыя, што даражэйшыя, а ў аптэцы як назвалі цану, дык гэта ж паўпенсіі.

А я, у слоту ў такую, дурная, двойчы хадзіла ў краму – прыйшла спярша, чаргу адстаяла, а кашалёк жа з грашыма на тумбачцы застаўся ў вітальні. Яшчэ раз пайшла, што паробіш. Купіла ліверкі, паўбохана хлеба і смятаны тлустай, чай, яшчэ глядзела мяса, добры кавалак ялавічыны, прыцэньваюся, на суп бы, і так есці – таксама, а прадавачка-смаркачка, хамка такая, усё па тэлефоне балаболіла, нават на мяне, на старую кабету, не глянула, бессаромніца. Яшчэ акцыя была, жанчына на зубатычках кілбаску стаяла раздавала, я кавалічак з’ела, дарагая страшэнна! Куды мне такую кілбасу купляць? Хіба на паховіны.

І яйкі пайшла глядзела. Дзясятак гэтых энкалагічных стаіць тут, вядома, лепш ісці купіць на рынку, зусім яны знахабіліся, ім яйкі каштуюць сёроўна як ікра, але таксама яшчэ акцыя была, свята, адразу трынаццаць яек узяць купіць, а каштуе як адно. Я ўсё гляджу, нюхаю гэтыя яйкі – ну нібыта добрыя, толькі чорным памаляваныя. Пошкабліла шкарлупіну пазногцем, там белае яйка пад фарбай. Што ж, кажу, маўляў, яйкі чорныя ў вас, памаляваныя, а жанчына смяецца, кажа, свята Халовін, на свята спецыяльна зрабілі. Купіла гэтыя трынаццаць яек, як гаварыцца. Прыйшла дадому, паела кашу, памыла каструлю. А з акна дзме, забылася папрасіць упраўдома, газету ўзяла чытала.

А як раніцай устала, чаю папіла, дай думаю я яйкі гэтыя. Шчотачкай з мылам іх і сяк, і так, ня адмываецца, варыць, думаю, не буду – навошта, каб фарбай мне гэта набрыняла тутака ўсё. Узяла з аднаго яйка разбіла – пасмажу яечнечку. А ў абед якраз хуткая ўнізе прыехала, чую ў нашым пад’ездзе і ў вочка гляджу ўсё – Божухна! – Альбертаўну панеслі. Сын кажа, раніцай прыступ і ўсё – на месцы адразу. Жах, бо, кажу, толькі ўчора размаўлялі.

Я Альбертаўну добра ведала, нават узяла паплакала. А была цыбулька яшчэ ссохлая, Машачка з трэцяй кватэры занесла зялёнай, харошая дзяўчынка, заўжды паздароўкаецца, спытае, пастукае ў дзверы, малайчына, і Сярожа ейны майстар на бітумным. Так дай думаю з цыбулькай пасмажу, каб не прападала, ну нічога, што чорныя, смачныя, жаўток жоўты, не тое што з хіміяй. Ўбіла два на патэльню, цыбулька, але такія яны апецітныя, ай, думаю, яшчэ адно адразу. Хлебам з талеркі выцерла, чую пахне дымам, нешта гарыць, я сюды, я туды – у пад’ездзе дым, акно адкрыла, пажарныя пёрыехалі, міліцыя, хуткая. Я ў акно гляджу – траіх выносяць – Машачку з трэцяй, мужа яе Сяргея і сыночка яшчэ толькі ў школу пайшоў, Божачкі мае, учадзелі ў кватэры, задымілася нешта.

Тры дні не спалася потым, што ж гэта робіцца, нядобра мне было, ціск скакаў усё, ну ўзрост, страшна сказаць. Капусту даела, поснае таксама мяса варанае было, што з булёна засталося. Потым прыгатавала амлет, з пяці яек, каб таксама на вечар, мука таксама канчаецца, трэба будзе ісці. А там радыё гучна ўнізе, ці то ў гэтых новых з першай, ці то ў Надзькі-п’янтосіхі з другой, бяда-гора! І цэлы дзень радыё на ўсе застаўкі. Я сабралася, тэпці насунула, схаджу ўніз, а гэта не ў Надзькі, а ў новых, цісну званок, тут і Надзька выйшла, кажа капец як гучна, стук-стук у дзверы – не адмыкаюць. Надзька хоп, – а там адчынена, зайшлі, клічам, а Надзька наперадзе ішла, крычыць мне стаяць, не ісці, я з разбегу зазірнула ў залу – ажно мне сэрца схапіла – Божухна, кроў паўсюль. А там гэтыя новыя грузіны, ці хто яны там, бізнесмены ўсе зарэзаныя. Ну міліцыя зноў у наш пад’езд, мне ўсё перад вачыма ад перажыванняў круціцца, ляжала да аўторка не ўставала, Надзька хоць п’янтосіха, наведвала, дапамагла мне, малайчына якая. Ужо потым палягчэла, так кажу, вазьмі сабе вось на бутэльку і яйкі мне пакінь, адно сабе астатнія бяры, добрыя, не глядзі-тко, што чорныя.

І зрання шум-гам унізе, вох, думаю, ну не зноў жа, што ж гэта звалілася на наш падъезд, нейкі злы кон, мігцелкі чуваць, ледзь усталася, абглядзелася – а як жа, пад нашым пад’ездам гармідар – і журналісты, і міліцыя, і хуткая. Да мяне пастукалі, малады такі міліцыянерык, ветлівы, не чула ці чаго ноччу падазронага, я кажу, жах з нашым домам нейкі адбываецца, як Альбертаўна памёрла, так усё паміраюць. Міліцыянерык кажа, напэўна, таму што год высакосны, а я не чула нічога, ён кажа, вы не хвалюйцеся, Надзька, маўляў, з алкашнёй гэтай сваёй пілі-выпівалі, палаяліся відаць і таксама давай нажамі махаць, паклалі адзін аднаго ад ран на месцы, а Надзька засілілася, высакосны год, тры нябожчыкі, Божухна!

Я ў краму не пайшла, яшчэ вось з слоіка была кансерва, з макаронамі пад’ела. За спачын Надзьчын выпіла ў пляшачцы яшчэ на донцы, усё ж таксама чалавек, прыбірацца ўжо змогі няма, яйка яшчэ ўсмажыла апошняе. Села на кухні і памерла, ніяк ужо не ўстану ад стала, ці то дзень, ці то раніца ўжо мне праз старасць ці праз смерць незразумела. Думаю, смешна як, што памерла, і так сяджу цяпер над патэльняй і не ўстаецца ніяк. Мне ж нічога там і не засталося.

Толькі яблыня чорная за акном.

ніколі

(З альбому “Будет не будет”, 2018)

чалавеканеба

кілават кахання

мілілітры шчасця

грамы пажадання

хата небагата

гегель ды бетховен

сыр ды ркацытэлі

мышы – у падполлі

танцы – у пасцелі

шчасце – у іксэлі

ўсходы ды заходы

прынцы фларызэлі

шэрыя вясёлкі

чорныя квадраты

фэншуй у цямніцы

будзем весяліцца

і гэты крыж не будзе пусты ніколі

Метрамартоіды

І гэтак, добраахвотна і нязграбна, мы тупаем уніз па эскалатары, і між жоўтымі цьмянымі плафонамі нараджаюцца і паміраюць нашыя цені, з барэльефаў на сценках на нас глядзяць гранітныя жрыцы-даяркі і суворыя героі прамінулых крывавых бойняў, яны ўжо па іншы бок каменю, але ўсё яшчэ дужыя, і гэта зачароўвае, аднак мы не затрымліваемся, нам трэба да алтара, мы спяшаемся паспець да імшы – нашай самае – у самым нізе катакомбаў.

Там усё і здараецца, там усё і бывае

Мы анігадкі пра існаванне адно аднаго там, наверсе, толькі ўнізе, толькі на дне, толькі на краі платформы, калі вагоны пралятаюць паўз нас – толькі ў тое імгненне. Тут, на платформе, у сэрцы нашай бажніцы, мы тут жа пазнаем адно аднаго ў натоўпе неўтаямнічаных выпадковых, бліскавічна, беспамылкова, не па хадзе, не ў твар, не па паху, а па веры, нэндзе й надзеі. Не кожны з нас разумее, каго ён толькі што пазнаў, якой крыві ён належыць, і хто ягоны брат, і хто сястра – не ў Хрысце, а ў расхрыстанасці, не на крыжы, а на кальцавой лініі. Мінае цягнік, а з ім імша, мы хутка разыходзімся, мы чальцы падполля і мы не знаёмыя па-за бажніцай.

Нас у гэтай сталіцы – цэлае падземнае племя, мы бледны прыгожы народ, мы ордэн метрамартоідаў, і нас двойчы на дзень – па дарозе на працу і па дарозе дамоў – спакушаюць усе дэманы тутэйшага свету.

І гэтаксама двойчы ратуе наш бог.

На нашым гербе – наш Хрыстос – наша Ганна, наша Карэніна. Наш татэм – пухнаты П’еро, спасцігунчык рэальнага, адважны і сумленны лемінг, што грызе граніт нябыту.

Мы метрамартоіды, мы людзі, якія двойчы на дзень не скачуць пад цягнік метро.

Прыгледзься, у тое самае імгненне, калі цягнік заязджае на станцыю, мы там будзем.

А хто слухаў – малайцом

У хацінцы пуста, паабгрызаная рыбіна галава і чатыры пластыкавых кубачкі. Праз густы падлесак прадзіраецца ў падранай спадніцы Чырвоны Каптурок, туш размазаная і парваны ад вуха да вуха рот чорнай дзіркай на твары.

Бярэцца на цемру. У свяцёлцы выціскае прышчы перад люстэркам Васіліса. Пітэр Пэн пералічвае скручанымі артрытам пальцамі пенсію.

Знайка і Нязнайка трымаюцца за рукі і глядзяць адзін аднаму ў вочы, не ведаючы ўжо, хто ёсць хто. Пабіты моллю Артамон засынае ў смярдзючых лахманах побач з муміяй Мальвіны.

На небе з’яўляюцца зоркі. Оле-Лукое ўдыхае белыя дарожкі з чароўнага люстра.

На свеце ўсіх мілейшы, румянейшы і бялейшы Казачнік.

 

Але сёння ён памёр.

буква 0, полнолуние

(З альбому “Slow Mob”, 2021)

гулять белыми вялкими губами

по некрашенной оконной раме

и гулять белыми вялкими губами

по холодному стеклу

и увидеть

вдруг

луну

и

сказать

0

и держать это восхищённое 0

на лице

восклицание-сфинктер

послевялость

междузабвенье

вспыхнув

канет

опустит

глаза

потеряно

0

и вот снова

гулять белыми вялкими

губами

и гулять велкими вялкими

губами

A Fishboy Story

It’s raining. I’m coming back from the bar, fighting with an umbrella, which is trying to free itself, it’s like a giant butterfly, snapping its wings all over my face. No taxies, too late. Skies and paddles shaking hands. It’s the beginning of their long and beautiful friendship.

Kant ist nicht da.

I’m instead.

I’m trying to fish out the keys in my pockets full of water. My aqualung neighbour greeting me with a flock of bubbles, as he is swimming down the narrow staircase. I dive into my flat. A bed, a TV, a fridge. An ideal “drown-in”. Breath in, breath in, fishboy.

My life’s Noah’s Arc.

And I’m not aboard.

песенка колумба

незаслуженным колумбом каждое утро просыпаюсь

незаслуженным колумбом просыпаюсь каждое утро

и выхожу на берег неизвестной страшной земли

здравствуй индия, которая не индия которая америка

здравствуй америка которая не америка которая индия

я хотел приплыть в сегодня но приплыл во вчера

я хотел жить сегодня но приплыл во вчера

я хотел приплыть в индию а приплыл в америку

я хотел приплыть в индию но приплыл в америку

незаслуженным колумбом каждое утро рождаюсь

и выхожу на берег огромного нового дня

здравствуй индия которая не индия которая америка

здравствуй америка, которая не америкакоторая индия

я хотел проснуться сегодня но проснулся вчера

я хотел проснуться сегодня но проснулся вчера

Соль зямлі

Я ўпершыню адчуў смярдзючую пякучую соль гэтай зямлі ў сабе,

калі замест Тайлера Дэрдэна да мяне прыйшоў

Раскольнікаў разам з п’яным у бэлю кракадзілам Генам.

І нас траіх гналі з раю шчоткамі – панаехала, маўляў, усялякіх, і, памятаю мне было вусцішна ад таго, што смак крыві ў роце робіцца непрыстойна прыемным.

У птушкі-фенікса ёсць птушка-брат.

Клікаць яе Іванька-дурань.

Канібал, што з’ядае самога сябе.

Танк, што ўзараў абураную адзінокай самотнай дурной трубой аркестравую яміну.

Смерць усіх яечняў – у Кашчэі

Мы тады кожны сняданак з’ядалі, нібы гекатомбу.

Але ў раі гэтак есці-піці не прынята.

У раі смокчуць

цераз саломінкі

ці адразу ядуць апалонікам.

Выгналі нас шчоткамі, выпхнулі.

Ходзім цяпер, туляемся па планеце адны-адзінюсенькі:

Я,

Раскольнікаў

і

ўдрабадан

п’яны кракадзіл Гена.

А як стрэнемся —

шторазу —

паўтараецца

“Церам-церамок”

Я – соль зямлі,

вы – соль зямлі.

Stasis-Genesis

Калі, дачакаўшыся батальёна хмар, ноч пачала мачаць у атрамант безабаронны горад, я не быў там. Я быў наўзбоч звыклага ладу, я напаўспаў, напаўдушой сюды, напаўдушой туды. І коткі сталі рухацца плаўней, і патануў у найчорным з мядоў струмені дзённага хуткага сноўдання. Я стаў нідзе, куды б я не спрабаваў быць, усюды зеўрала глотка лабірынта – нібыта запрашаючы – уваходзь жа, ну, смялей, герой, святлач, Тэсей! Ах, каб жа не паціснуць чарноццям рукі!

І зліва Летай па шыбе краявіду, і змылася праўда, і патанула хлусня, вада і ноч – усё, што засталося

І няма, авохці нам, ані Слова.

чёрная карета

(З альбому “Себякин грядёт”, 2019)

по дороге катится

чорная карета

катится и скалится

скоро припаркуется

и внутри кареты

чорные скелеты

вот почти приехали

скоро распакуются

три креста три тополя

мама всё волнуется

мой пегас и конокрад

скоро поцелуются

по дороге катится

скорая карета

катится, трясётся

скоро вознесётся

Дрэўцы

Ты знойдзеш яе ў кабаку на плошчы Хіпстэрыяды, яна будзе сядзець справа ад уваходу, з лёгкай сівізною ў валасах, пусціўшы карэнне пад стойкай, здзервянелая, па жыцці эльфійка, па пашпарце якая-небудзь Гражына або Агнешка.

Ты дакладна знойдзеш яе там. Гэтаксама, дакладна гэтаксама, як у лесе ля гораду ты знойдзеш дрэва, на якім ты сам калісьці выразаў іржавым нержавеючым сцізорыкам сваё імя.

Надпіс на кары заплыў.

Гражына або Агнешка пастарэла.

Часам мінуўшчына заглынае цябе і ты садзішся ў трамвай, і гэта ўжо як латарэя – часам ты выходзіш на пляцы Хіпстэрыяды, а часам на канцавым – там, дзе лес і дрэва з выразанымі літарамі.

Табе ўжо ўсё адно, якое дрэва.

Pani chce

Pani chce akwarium z czarnym kawiorem i jajka Fabergé na śniadanie.

Pani życzy sobie szklaneczkę przedwojennego majowego warszawskiego nieba, takiego aby było wstrząśnięte, ale nie zmieszane.

Pani chce wypchanego Białoszewskiego w przedpokoju, żeby tak sobie stanął i firanki cale w marsjańskie hieroglify żeby tak sobie wisiały.

Pani chce pudelka z hemofilia i dwóch Murzynów – żeby Panią masowali, jeden we wtorki a drugi w czwartki.

Pani chce torebkę z ludzkiej skory, sztucznej zresztą, jakby ktoś zapytał.

Świat Panią nie gryzie, lecz oblizuje, piekło Pani nie zżera, lecz delektuje się Panią przez słomkę.

Piekło umie czekać.

ток

токуют

тёмные тетерева

тетива неба

натянута

натянута тетива

токуют

тёмные тетерева

тёмным током ударило

чёрной молнией

в ловком мы болоте,

в ловком

токуют

тёмные тетерева

Верабейкі

Мы сядзім у садзе, увесь верасень, невылазна, мы ямо гарэхі і яблыкі і па вечарах глядзім на наш дом на пагорку. Штовечар мы глядзім, як у час заходу наш дом сцякае крывёю там, наверсе. І штовечар абяскроўлены дом блядне, ягоныя абрысы губляюцца ў прыцемках, і, не паспееш міргнуць, а ўжо ўвесь ён распускаецца ў восеньскім космасе цыкад ды знічак, і здаецца, што няма і не было яго ніколі, і пагорка не было, і сонца не было, а заўсёды быў смак яблык і гарэхаў у роце, кіслае і алеістае.

І мы ідзём навобмацак скрозь ноч, цыкаючы кіслымі языкамі, мы шукаем дом, басанож ступаючы па вільготных каменных прыступках, мы знаходзім дом і ўваскрашаем яго, запальваючы электрычнасць ва ўсіх пакоях, і мы сядзім ля каміна і зноў ямо яблыкі, і ямо гарэхі, гэтую ежу мёртвых багоў, мы размаўляем размовы – даўно без словаў, даўно без косак, без пачатку і канца. У нашых размовах гэтай восенню сэнсу не больш, чым у вераб'іным ціўканні, і мы ціўкаем і цёхкаем, і засынаем ля каміна ў нашым доме на пагорку.

А назаўтра знову спускаемся па зарослых быллём прыступках у сад. Там старыя плеценыя крэслы, рыпучыя і пашарэлыя ад непагадзі, і калі, седзячы ў такім крэсле, заплюшчыць вочы і прабегчыся кончыкамі пальцаў па спінцы ды падлакотніках, дык падасца, нібыта сядзіш на каленях у шкілета нейкай незямной старажытнай істоты, якая ўпала да нас у сад разам з восеньскімі знічкамі.

Мы ўсё часцей сядзім так, з заплюшчанымі вачыма, краявід вакол ужо даўно зрабіўся свойскім і зведаным, мы прызвычаіліся да яго, як прызвычайваецца рука да кішэні, ён быццам бы ўжо адціснуўся на сеткавіцы, і нам цікавей заплюшчыць вочы і глядзець на нашыя ўнутраныя краявіды, ажылыя пад павекамі аграмадныя цёмныя мацерыкі і акіяны, сляпыя пульсуючыя сталіцы і шэрыя імклівыя рэкі.

Там – невядомае, хуткае, прышлае.

А тут – дом на пагорку, што захлынаецца крывёй заходу – вечар пры вечары, а ўначы – яго электрычнае ўваскрэшанне, а раніцай – дотык нетутэйшых шкілетаў і аскомы, і яблыкі, што падаюць побач са знецярплівелымі ньютанамі.

Неадкрытыя заканамернасці, неасягнутыя законы. І няма ані змогі, ані ведаў, ані жаданняў. Пасля, у горадзе, у студзені, у сляпуча-белай кавярні мы глядзім праз вітрыну ў ноч і бачым сваё адлюстраванне і трошачкі зімы.

Адлюстраванне цябе пытаецца ў адлюстравання мяне:

– А памятаеш, які цудоўны быў верасень?

– А то! – адказвае адлюстраванне мяне.

– Чык-чырык! – кажа адлюстраванне цябе.

Трапілася

(З вершаў Дзіны Мележ)

Я трапілася, я заўсёды траплялася.

Адылі, таму што адліга.

Адылі, таму што ад сэрца.

Бальнічны лісток.

Стопку ў горла.

Трэццю.

Не чаркуючыся.

Скаланулася.

Вызвалілася.

Рынулася.

Самкнуліся сківіцы

Пачварыны.

Тырчаць ногі з пашчы – дзіва як прыгожа.

Дзве нагі мае.

Дзве твае.

Трапілася, адылі трапілася знову.

sister cain

(З альбому “Slow Mob”, 2021)

sister cain, i’m sister abel,

can you hear me?

sister cain, here in heaven

i’m so lonely,

can you hear me?

through scarlet clouds,

through unread emails,

bleeding poems, twisted bodies,

happy hipsters, can you hear me?

and in the skies – it’s all free

you should come here one day

come and see

sister cain, oh sister-sister

through sonic ping-pong

tic toc vomit, latin proverbs

russian missiles

can you hear me?

through piles of fossils

oil and opium, bones and flowers,

supermen and hyperwomen

can you hear me?

sister abel, i’m your echo

just a reflection of your voice

no, no, no, no

no-one hears you

and i know that in that skies

it’s all free

and i was there one day

so i could see

Анёл і міліцыянты

Анёл мерзне на прыпынку, падціснуўшы сіні хвост і трасучыся ад сцюдзёнага ветру. Ужо глыбокая ноч і ўвесь горад спіць.

Бязлітасны восеньскі вецер ускудлаціў крылы і ўсеяў увесь прыпынак белым пер’ем. Анёлу вельмі халодна, і як на тое побач праносіцца машына, абліўшы яго з ног да макаўкі ільдзяною вадой. Анёл трымціць яшчэ мацней, каб хоць неяк сагрэцца, ён пачынае пераступаць з нагі на нагу.

Вецер мацнее – пранізлівы, люты. Ад роспачы анёл, заплюшчыўшы вочы, пачынае паціху скуголіць. Раптам – удар пад дых. Анёл расплюшчвае вочы і бачыць двух патрульных у блакітным камуфляжы, што глядзяць на яго з драпежнай цікавасцю.